Часы лёгкіх спосабаў фінансавання засталіся ў мінулым

20 марта 2014

Эканамічная рэальнасць павінна падштурхнуць беларускія прадпрыемствы і ўсю фінансавую сістэму да актыўнага засваення недаўгавых форм прыцягнення сродкаў. Часы лёгкіх спосабаў фінансавання засталіся ў мінулым, заявіў сёння на адкрыцці міжнароднага форуму міністр эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў. Паводле слоў міністра, гэта азначае гатоўнасць дзяліцца інфармацыяй, прыбыткам, гатоўнасць сутыкнуцца з новымі выклікамі і рызыкамі і фарміраваннем новых кампетэнцый.


Мікалай Снапкоў, Міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь: Для шматлікіх беларускіх кампаній гэта не простая ломка, уяўленне аб спосабах кіравання бізнесам, механізме ўзаемадзеяння з уласнікамі, механізмах узаемадзеяння з фундатарам. Калі прадпрыемствы жадаюць развівацца, трэба прымаць правілы гульні, якія склаліся на сусветным рынку капіталу .


Мікалай Снапкоў падкрэсліў: шлях гэта не лёгкі, але доўгатэрмінова выгадны. Ад укаранення новых механізмаў прыцягнення капіталу ў канчатковым выніку выйграюць усе: і прадпрыемства, і акцыянеры, і дзяржава, і працаўнікі.