ФК "Дынама-Мінск" прыме "Іслач" - трансляцыя на "Беларусь 5"

19 сентября 2021

Пасля гарачага футбольнага вечара ў Барысаве, калі БАТЭ на апошніх хвілінах вырваў перамогу ў салігорскага "Шахцёра", балельшчыкаў чакае яшчэ адзін цікавы паядынак 23-га тура Вышэйшай лігі, які сёння пройдзе ў сталіцы: Мінскае "Дынама", якое  працягвае барацьбу за медалі, рыхтуецца прыняць фіналіста Кубка Беларусі "Іслач", якая прадстаўляе Мінскі раён. Эфір  у 16 гадзін на "Беларусь 5". А ў 23:40 на спартыўным канале - агляд 23-га тура.