Фінішавала міжнародная шматдзённая велагонка "Нёман"

22 июля 2017

85 кіламетраў з польскай Сакулкі да беларускага Гродна. У абласным цэнтры сёння фінішавалі больш як сто ўдзельнікаў міжнароднай шматдзённай велагонкі "Нёман". Маштабнае спартыўнае спаборніцтва праходзіць 30-ы раз. Удзельнікі гэтага года - веласіпедысты з Беларусі, Польшчы, Расіі, Літвы, Украіны і Малдовы. У велагонкі некалькі этапаў - часткі традыцыйна дзеляцца паміж Беларуссю і Польшчай. Назіральнікі падлічылі, што за чатыры дні спартсмены "накруцілі" больш як 250 кіламетраў.

Дарэчы, велагонка яшчэ раз прадэманстравала і перавагі бязвізавага рэжыму на тэрыторыі Аўгустоўскага канала. Мяжу веласіпедысты пераехалі ў безупынным рэжыме.