Мінскае "Дынама" рыхтуецца сустрэцца ў Хельсінкі з фінскім "Ёкерытам"

11 октября 2019
Мінскае "Дынама", якое размяшчаецца на восьмай пазіцыі Заходняй канферэнцыі Кантынентальнай хакейнай лігі, сёння працягне выязную серыю. Пасля паражэння ў Рызе ад мясцовага "Дынама" з лікам 2:3 "зубры" рыхтуюцца сустрэцца ў Хельсінкі з фінскім "Ёкерытам". Пачатак гульні ў 18:30. За дзесяць хвілін да стартавага ўкідання - прамы эфір на "Беларусь 5".