Атака за атакай

18 августа 2017

У Іспаніі ўслед за тэрактам у Барселоне за мінулую ноч адбылося яшчэ два інцыдэнты. У горадзе Камбрыльсе паліцыі атрымалася своечасова ліквідаваць баевікоў, якія па ўчарашнім сцэнарыі сталі душыць людзей на машыне. На шчасце, экстрэмісты не паспелі прывесці ў дзеянне паясы смяротнікаў. Выбухі прагрымелі і ў курортным мястэчку Альканарэ. Як мяркуюць, там тэрарысты маглі рыхтаваць бомбу. Сёння ў Іспаніі пачалася трохдзённая жалоба.

Расказвае Аляксандра Пінчук.

Ноч не прынесла спакою ў Іспанію. У краіне адбыўся другі за суткі тэракт. У папулярным у турыстаў прыморскім горадзе Камбрыльсе мінівэн, у якім знаходзіліся ўзброеныя пісталетамі людзі, наехаў на прахожых. 7 чалавек атрымалі траўмы. Пасля перастрэлкі з паліцыяй аўтамабіль перакуліўся. Ліквідаваць атрымалася пецярых злачынцаў. На тэрарыстах былі паясы смяротнікаў. На шчасце, прывесці ў дзеянне выбуховыя прыстасаванні тэрарысты не паспелі. Яшчэ адзін інцыдэнт адбыўся ў іспанскім муніцыпалітэце Альканарэ. Там прагрымелі два выбухі. Адзін чалавек загінуў, 7 пацярпелі. Спрацавала самаробнае выбуховае прыстасаванне. Іспанская паліцыя лічыць, што тэракт у Барселоне - тэракт у Камбрыльсе і выбухі ў Альканарэ звязаны паміж сабою. У тэрактах былі задзейнічаны да васьмі чалавек.

У Іспаніі аб’яўлена трохдзённая жалоба. Паводле слоў іспанскіх паліцэйскіх, лік загінуўшых і параненых у тэракце можа яшчэ павялічыцца. Праз некалькі гадзін пасля нападу на пешаходаў аўтамабіль наехаў на прадстаўнікоў органаў аховы правапарадку ў КПП у цэнтры Барселоны. Быў паранены паліцэйскі. Нападаючы ліквідаваны. Пазней прадстаўнік паліцыі Каталоніі паведаміў, што наезд не быў звязаны з тэрарыстычнай атакай на бульвары Рамбла. На бульвары размешчаны паўсотні гасцініц. Гатэлі ўвечар прапаноўвалі бясплатныя нумары тым, хто не змог дабрацца дахаты. Адразу пасля тэракта ў Барселоне спынілі працу шэраг ліній метро. Быў спынены і рух прыгарадных цягнікоў.

"На вуліцах было шмат паліцэйскіх. Гаварылі, што на бульвары Рамбла стралялі. На шчасце, гэта апынулася няпраўдай".

"Мы забеглі ў кафэ і заставаліся там каля гадзіны".

"Атмасфера была выдатная. Шмат людзей, шмат сем'яў, шмат маленькіх дзяцей. Было выдатна, надвор'е была выдатнае, а потым дзесьці ў 5 вечара мы вырашылі вярнуцца ў гатэль, спусціліся па завулку, і раптам пачулі крыкі. Галасоў было шмат. І мы ўцяклі. Дагэтуль у шоку. Мы ж маглі таксама гуляць па пешаходным бульвары, але вырашылі прайсціся па магазінах".

"Паліцыя загадала нам зачыніць рэстараны. Усе людзі з тэрас былі эвакуіраваныя. Усё гэта адбывалася ў паніцы, калі вы не ведаеце, што рабіць, як сябе паводзіць. Людзі былі вельмі напалоханыя. Яны заставаліся ўнутры будынкаў. Дзверы былі зачыненыя, ніхто не мог выйсці".

Прэм'ер-міністр Іспаніі Марыяна Рахой назваў тое, што здарылася, актам джыхадысцкага тэрарызму, які патрабуе глабальнага адказу.

Марыяна Рахой, прэм'ер-міністр Іспаніі: "На жаль, Іспанія не ўпершыню адчувае боль. Мы ведаем, што такое тэрарызм. Але мы таксама ведаем, што тэрарызм можна перамагчы. Гэта можна зрабіць пры дапамозе адзінства. Патрэбны паліцэйскія аперацыі і прэвентыўныя меры. Безумоўна, нам патрабуецца міжнародная падтрымка, каб абараніць усе галоўныя каштоўнасці нашай цывілізацыі".

Па падазрэнні ва ўчыненні тэракта затрыманы двое. Гэта мараканец і жыхар Мелільі іспанскага паўночнаафрыканскага анклава. Праўда, паводле слоў паліцэйскіх, ні адзін з іх не быў вадзіцелем мінівэна, які паспеў праехаць 500 метраў па пешаходным бульвары. Як мінімум адзін з тых, хто нападаў, уцёк. Тэракт стаў самым крывавым у Іспаніі з сакавіка 2004 года. Тады баевікі-ісламісты заклалі бомбы ў прыгарадныя цягнікі ў Мадрыдзе. Ахвярамі выбухаў стаў 191 чалавек, і больш за 1 тысячу 800 атрымалі траўмы і пакалечанні.