Экстрым-шоу "Героі. Перазагрузка": У барацьбу сярод самых адважных удзельнікаў уступае каманда Паўла Булацкага

3 декабря 2023

Сёння ў вячэрнім эфіры тэлеканала Беларусь 1 - заключны чвэрцьфінал захапляльнага экстрым-шоу "Героі. Перазагрузка" Прэзідэнцкага спартыўнага клуба і Белтэлерадыёкампаніі. У барацьбу сярод самых адважных удзельнікаў уступае дырэктар тэлеканала "Беларусь 5" Павел Булацкі.

У камандзе з Паўлам Булацкім барацьбу за паўфінал будуць весці фіналістка праекта "Фактар.by" Таццяна Прахарэнка, а таксама адзін з лепшых баскетбалістаў у беларускай гісторыі Аляксандр Кудраўцаў. Удзельнікам трэба пераадолець выпрабаванні чатырох прыродных стыхій: вады, паветра, агню і зямлі. І ў самым канцы спаборніцтва лідар каманды будзе браць найцяжкую скалу, і менавіта яе пераможца ўвойдзе са сваёй камандай у паўфінал. Нагадаем, раней бар'ер чвэрцьфіналу пераадолелі нашы калегі з Агенцтва тэленавін Людміла Казак і Андрэй Казлоў. Эфір сёння ў 19:15 на "Беларусь 1".