Зборная Беларусі па гандболе сёння правядзе 5-ы матч на чэмпіянаце Еўропы

22 января 2018

Каманда Юрыя Шаўцова сустрэнецца са Швецыяй. Не дапаможа зборнай Сяргей Шыловіч, яго дыскваліфікавалі на два матчы за фол у мінулай гульні. Таксама пад пытаннем удзел у сустрэчы Вадзіма Гайдучэнкі, у яго праблемы з галенастопам. Беларусы ў табліцы асноўнага раўнда пакуль без ачкоў і на 5-м месцы секстэту, а шведы сур'ёзна прэтэндуюць на выхад у паўфінал. Прамая трансляцыя матча на "Беларусь 5" пачнецца ў 22:20.