Эксклюзіўнае інтэрв'ю з Вадзімам Дзевятоўскім у "Галоўным эфіры" - заўтра ўвечары

20 июля 2019

Эканамічны эфект не будзе галоўнай мэтай пры правядзенні матчавай сустрэчы па лёгкай атлетыцы паміж Еўропай і Злучанымі Штатамі Амерыкі.

Куды важней  прылучыць беларусаў да спорту высокага ўзроўню. Аб гэтым у эксклюзіўным інтэрв'ю праграме "Галоўны эфір" заявіў Вадзім Дзевятоўскі, які ўзначальвае каралеву спорту ў Беларусі. Гістарычны матч з удзелам каля 350 атлетаў з абодвух бакоў пройдзе 9-10 верасня. Білеты ўжо паступілі ў продаж,  іх цана цалкам дэмакратычная - ад 10 да 25 рублёў. 

Колькі месцаў ад Еўропы атрымаюць беларусы, якія сусветныя зоркі прыедуць у Мінск? Хто фарміраваў прызавы фонд матча Еўропа - ЗША, і колькі атрымае пераможца ў кожнай дысцыпліне? Нарэшце, чаму Вадзім Дзевятоўскі не сумняваецца, што ў верасні на "Дынама" ўстановяць мноства новых рэкордаў арэны? Адказы на гэтыя пытанні ў "Галоўным эфіры" заўтра ўвечары.