Для каго знізяць стаўку транспартнага падатку ў Беларусі ў 2023 годзе

9 ноября 2022

У Беларусі ў наступным годзе плануюць знізіць стаўку транспартнага падатку для шматдзетных сем'яў і ўдзельнікаў баявых дзеянняў на тэрыторыі замежных дзяржаў.

Новыя льготныя катэгорыі па выплаце транспартнага падатку 

Важная ўмова: 50-працэнтная льгота можа быць дадзена толькі пры наяўнасці сапраўднага вадзіцельскага пасведчання адпаведнай катэгорыі. Гэта паведамляе профільнае ведамства. У цэлым жа сёлета транспартны падатак павінны заплаціць 1 млн 800 тыс. чалавек. Гэта звыш 2,5 млн аўтамабіляў. Акрамя таго, з наступнага года ў падатковым заканадаўстве краіны чакаецца і шэраг іншых навацый. 

Выплата маёмасных падаткаў 

У цэлым па маёмасных плацяжах (гэта яшчэ плюс падатак на нерухомасць і зямельны) квітанцыі атрымала амаль траціна насельніцтва Беларусі. Сёлета прыходзіць адзінае паведамленне па ўсіх трох падатках, якія неабходна аплаціць не пазней за 15 лістапада.