Экіпаж Сяргея Вязовіча "МАЗ-Спорт" стаў другім пасля пятага этапу ралі-рэйду "Дакар"

11 января 2018

Экіпаж каманды "МАЗ-спорт" Сяргея Вязовіча саступіў толькі расійскаму "КаМАЗ-майстру" на пятым этапе ралі-марафона "Дакар". У генеральнай класіфікацыі беларусы размяшчаюцца таксама высока - замыкаюць тройку прызёраў.