Беларуская зборная ўвайшла ў пяцёрку наймацнейшых каманд Армейскіх гульняў - 2019

17 августа 2019

"Сярэбраная" навіна прыйшла сёння з падмаскоўнага Алабіна. 

З 39 краін-удзельніц беларуская зборная ўвайшла ў пяцёрку наймацнейшых каманд Армейскіх гульняў - 2019, заваяваўшы 2 залатыя, 7 сярэбраных  і 3 бронзавыя ўзнагароды. У мінулым два тыдні напружанай барацьбы. З 24 каманд у фінал увайшлі 4 наймацнейшыя. Ці ўдалося беларускім танкістам палепшыць леташні вынік? Пра баявы дух, імкненне да перамогі і барацьбу характараў  Дар'я Белавусава-Пятроўская

Сёння на трыбунах палігона Алабіна  горача. Балельшчыкі зрываюць галасы, каб маральна падтрымаць дух сваіх каманд. Беларуская частка не толькі самая гучная, але і самая крэатыўная.

З 24 краін у фінал "Танкавага біятлона" прайшлі толькі 4 наймацнейшыя. Гэта Беларусь, Расія, Казахстан і Азербайджан. Летась нашы танкісты заваявалі бронзу, таму зараз мараць не толькі ўвайсці ў тройку лідараў, але і палепшыць вынік. "Эстафета" - адзін з самых напружаных і эмацыянальных конкурсаў. Ад кожнай краіны ўдзельнічаюць па тры экіпажы. Усе стартуюць адначасова, таму вельмі важна адразу паказаць добрую хуткасць і трапную стральбу. Бо за кожны промах каманда атрымлівае штрафны круг  500 метраў.

Камандам трэба  пераадолець дыстанцыю 50 кіламетраў, паразіць 24 мішэні і прайсці 27 перашкод. Гэта калейны мост, супрацьтанкавы роў, міннае поле, 7-метровы касагор і агнявая паласа. Беларусы, якім па жараб'ёўцы выпаў зялёны танк і трэцяя дарожка, стартавалі першымі, адразу набралі добрую хуткасць, але з-за некалькіх промахаў атрымалі штрафны час.
Фінал атрымаўся вельмі эмацыянальным і няпростым. Беларусам дзякуючы добрай хуткасці і дакладнай стральбе ўдалося выйсці не другое месца. З часам 1 гадзіна 41 хвіліна і 22 секунды зборная нашый краіны заваявала серабро.
У Армейскіх гульнях - 2019 беларусы ўзялі ўдзел у 18 з 32 конкурсаў і заваявалі 12 медалёў. 2 золата ў беларускіх снайпераў і спецназа. Серабро зборнай Беларусі прынеслі нашы танкісты, а таксама ваенныя інжынеры, дэсантнікі, кінолагі, повары і майстры беспілотнага бою. І тры бронзы ў лётчыкаў, вадзіцеляў і сувязістаў.