Кацярына Галкіна заваявала тры медалі на этапе Гран-пры па мастацкай гімнастыцы ў Маскве

19 февраля 2018

Кацярына Галкіна заваявала тры медалі на этапе Гран-пры па мастацкай гімнастыцы, які завяршыўся ў Маскве. Беларусцы не было роўных у практыкаванні са стужкай. За практыкаванні з мячом і абручом двойчы грацыя паднімалася на трэцюю прыступку п'едэстала. На турніры былі разыграныя ліцэнзіі на юнацкія Алімпійскія гульні, якія ў кастрычніку гэтага года прыме Буэнас-Айрэс. У Аргенціну з Еўропы адбіраліся 18 гімнастак, па адной ад краіны. Неімянную квоту Беларусі прынесла Ганна Каменшчыкава.