Мільёны гектараў нацыянальнага багацця. Развіццё лясной галіны абмяркоўваюць у Палацы Незалежнасці

24 апреля 2020
Развіццё лясной галіны ў гэтыя хвіліны ў цэнтры ўвагі беларускага лідара. Прэзідэнту ўнеслі на разгляд праект указа аб вядзенні лясной гаспадаркі і рэалізацыі драўніны.


Праект указа аб лясной гаспадарцы разглядае Прэзідэнт 


Да размовы  запрасілі віцэ-прэм'ераў, міністра лясной гаспадаркі і кіраўніка Камітэта дзяржкантролю. Лес – сапраўднае багацце Беларусі, і яго рацыянальнае выкарыстанне - найважнейшая задача. Але вось выконваецца яна далёка не заўсёды, лічыць Прэзідэнт. Праект указа закліканы абнавіць правілы рэалізацыі драўніны на ўнутраным рынку. Яны дзейнічаюць з 2007 года, і сёння некаторыя палажэнні састарэлі.


Лес - зялёнае золата Беларусі


Лясны фонд Беларусі - гэта 9,6 мільёна гектараў і фактычна 40 % усёй тэрыторыі краіны. Лічыцца, што на аднаго беларуса прыпадае прыкладна гектар лясных угоддзяў. Што да экспарту,  Аляксандр Лукашэнка катэгарычны: за мяжу павінен адпраўляцца прадукт з высокай дабаўленай вартасцю. У якасці станоўчага прыкладу Прэзідэнт прывёў вопыт, калі ў адным з французскіх гарадоў беларусы ўзвялі цэлы квартал дамоў  з нашай драўніны.