Кацярына Галкіна заваявала бронзавы медаль у шматбор'і на чэмпіянаце Еўропы ў Гвадалахары

4 июня 2018

Кацярына Галкіна выйграла бронзавы медаль у шматбор'і на чэмпіянаце Еўропы па мастацкай гімнастыцы, які прайшоў у іспанскай Гвадалахары. Беларуска па суме балаў саступіла толькі расіянкам сёстрам Аверыным. Гэтая ўзнагарода кантынентальнага турніру стала для нашай зборнай першай за апошнія 4 гады. Яшчэ адзін медаль у скарбонку зборнай прынесла юніёрка Ганна Каменшчыкава, якая выйграла серабро за практыкаванні з булавамі.