Ягор Герасімаў выйшаў у 1/8 фіналу турніру ў Каршы

8 мая 2018

Ягор Герасімаў, які доўгі час аднаўляўся пасля траўмы, выйшаў у 1/8 фіналу турніру ў Каршы - прызавы фонд 75 тысяч долараў. Для гэтага беларус абгуляў узбека Фаруха Дустава - 6:3, 6:4. У наступным раўндзе трэці сеяны беларус сустрэнецца з Теймуразам Габашвілі. Выйшаў у 1/8 і Сяргей Бетаў, які разабраўся з яшчэ адным узбекам - Карымавым, 7:6, 6:3.