Аматараў спорту чакае дзве гульні ў Адзінай лізе ВТБ, шмат хакея і футбол - падрабязней у рубрыцы "Матчбол"

1 апреля 2024

Салігорскі "Шахцёр" перамагае "Брэст" напярэдадні - 5:2, і дзякуючы гэтаму, зраўнаваў лік у паўфінальнай серыі Кубка Прэзідэнта - 2:2. Пяты матч пройдзе ужо заўтра, а зараз рубрыка "Мачтбол" працягне выпуск.

Выдатна выступілі беларусы на чэмпіянаце Расіі па біятлоне - Ганна Сола стала двухразовай чэмпіёнкай, дзве ўзнагароды на рахунку нашых эстафетных каманд.

Спачатку Сола стала лепшай у пасьюце, а потым выдатна выступілі беларусы ў змешанай эстафеце - роўных не было Антону і Дзінары Смольскім, Дзмітрыю Лазоўскаму і зноў жа Ганне. Прыемна здзівіў Сцяпан Данілаў у масс-старце - ён заваяваў сярэбраную ўзнагароду, а напярэдадні нашы хлопцы ў эстафеце дзвюма камандамі фінішавалі адзін за адным: у актыве трэцяе і чацвёртае месца.

Наперадзе зборную Беларусі чакае апошні старт у сезоне: этап Кубка Садружнасці ў Мурманску, які пройдзе з 12 па 14 красавіка.

Сталічнае "Дынама" дзеліць ачкі з Мінскам у цэнтральным і заключным паядынку другога тура чэмпіянату Беларусі па футболе - 0:0 - вынікам супрацьстаяння мінскіх каманд, як вынік - "Славія Нёман" і "Тарпеда-БелАЗ" па выніках другога тура на вяршыні турнірнай табліцы - у кожнай з гэтых дружын па 6 ачкоў, у дзеючых чэмпіёнаў - пакуль 4 балы.

Хакей і Кубак Прэзідэнта таксама ў цэнтры ўвагі: пераможца рэгулярнага сезона - "Шахцёр" напярэдадні перамог "Брэст" - 5:2 і аднавіў раўнавагу ў серыі - 2:2, паралельна "Гомель" і "Металург" спрачаюцца за выхад у фінал - тут лік 2:1 на карысць жлабінчан - у гэтыя хвіліны паміж камандамі стартуюць чацвёртая гульня серыі.

На гэтым тыдні вашай увазе - шмат хакея: гульні Кубка Прэзідэнта і КХЛ, паралельна сочым за баскетболам. Мінск чакае дзве гульні ў Адзінай лізе ВТБ, а ў нядзелю футбольны "Нёман" сустрэнецца з "Тарпеда-БелАЗ". Усё гэта, зразумела, Вас чакае на тэлеканалах Белтэлерадыёкампаніі. Любіце спорт, і мы абавязкова яшчэ ўбачымся.