Група KAZKA не будзе прадстаўляць Украіну на "Еўрабачанні"

27 февраля 2019

Гэта ўжо трэці ўкраінскі праект, які адмаўляецца ехаць на конкурс. Зараз удзел краіны ў "Еўрабачанні" пад вялікім пытаннем. Раней у Нацыянальнай грамадскай тэлерадыёкампаніі Украіны заявілі, што калі ад удзелу адмовіцца і група KAZKA, Кіеў сёлета можа не паехаць на конкурс наогул.