Драматычны фінал Кубка Федэрацыі па тэнісе трымае ўсю краіну ў нервовым напружанні

12 ноября 2017

У Мінску працягваецца гістарычная падзея для ўсяго беларускага спорту! Драматычны фінал Кубка Федэрацыі па тэнісе ўжо сем гадзін трымае ўсю краіну ў нервовым напружанні. І тых, хто прыйшоў на "Чыжоўка-Арэну" хварэць за нашых дзяўчат, і ўсіх, хто знаходзіцца па той бок экрана. Прама зараз працягваецца парная сустрэча: Арына Сабаленка і Аляксандра Сасновіч змагаюцца за гонар нашай краіны з Шэлбі Роджэрс і Кока Вандэвеге. Фактычна гэта бітва за неафіцыйны тытул лепшай тэніснай каманды ў свеце. Шматлікія балельшчыкі сочаць за гэтай сустрэчай з валідолам у руках - і гэта не перабольшанне!

Яшчэ некалькі гадоў таму такое магло здацца фантастыкай. Але беларускі жаночы тэніс перажывае другое нараджэнне. Нашы дзяўчаты ўпартай працай заваявалі сабе месца пад сонцам у сусветнай тэніснай эліце. Апошнія тры гады ніводнага паражэння, толькі перамогі - дзевяць запар.

Усе два дні турніру прама на "Чыжоўка-Арэне" дзяўчат падтрымлівае і Прэзідэнт краіны, і трыбуны. 9-тысячная арэна запоўненая цалкам. А яшчэ мільёны чалавек ва ўсім свеце сочаць за матчам Беларусь - ЗША на экранах тэлевізараў, трансляцыя ідзе на 157 краін.

Увесь дзень на арэне працуе і здымачная група "Галоўнага эфіру". На сувязь выходзіць наш карэспандэнт Ян Пашкевіч (прамое ўключэнне).