Да старту чэмпіянату свету па велатрэку засталося менш за суткі

19 февраля 2013
 Усе каманды ўжо прыбылі ў беларускую сталіцу і іх трэніровачны дзень распісаны літаральна па хвілінах.
А ў нацыянальным аэрапорце Мінск сёння сустракалі прэзідэнта Міжнароднага саюза веласіпеднага спорту Пэта Макуэйда. Спартыўны функцыянер ужо быў у Беларусі год таму і застаўся задаволены ўбачаным. Ён чакае ад чэмпіянату годнага ўзроўню яго правядзення.
Спаборніцтвы пачнуцца заўтра ў гадзіну дня. У першым жа відзе - мужчынскім камандным праследаванні выступіць зборная Беларусі.