Тут панды катаюцца на цацачных коніках

5 февраля 2014

Паглядзець на вясёлых медзведзянят у кітайскую правінцыю Сычуань едуць з усяго свету. Цэнтр па гадоўлі панд быў адкрыты ў мінулым стагоддзі. Лепш за ўсё прыязджаць сюды раніцай. Апоўдні панды звычайна ўкладваюцца спаць.