"Дынама-Брэст" і БАТЭ згулялі ўнічыю

26 сентября 2019

Галоўны матч сезона так і не выявіў пераможца.  Брэсцкае  "Дынама" і барысаўскі БАТЭ разышліся мірам у перанесенай сустрэчы 18-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе. На стадыёне ў горадзе над Бугам была зафіксаваная нічыя 1:1. Абодва мячы былі забітыя ў другім тайме. На 20-й секундзе другой паловы матча дакладна  ў правы вугал забіў Міхаіл Гардзяйчук. А на 53-й хвіліне Станіслаў Драгун здолеў аднавіць раўнавагу. Больш забітых галоў балельшчыкі, а на стадыёне напярэдадні быў аншлаг, не ўбачылі. 

Пагоня за золатам чэмпіянату Беларусі працягваецца. У турнірнай табліцы па ранейшаму лідзіруе брэсцкае "Дынама".  БАТЭ, якое ідзе на другім месцы, адстае на 5 балаў, аднак у барысаўчан ёсць адна гульня ў запасе.