У Віцебску футбольны матч ледзь не скончыўся трагедыяй

27 мая 2017

Калі эмоцыі мацнейшыя за сталь. У Віцебску футбольны матч ледзь не скончыўся трагедыяй.

Следчыя праводзяць праверку па факце траўміравання балельшчыкаў на Цэнтральным спартыўным комплексе напрыканцы сустрэчы паміж камандамі "Віцебск" і БАТЭ. Падчас святкавання пераможнага гола, забітага гаспадарамі, не вытрымала агароджа адной з трыбун. Пад націскам балельшчыкаў, якія віталі гульцоў "Віцебска", парапет абваліўся. Упалі 14 чалавек. 8 былі дастаўлены ў бальніцу. Зараз на лячэнні ў стацыянары знаходзяцца двое мужчын 1976-га і 1990-га гадоў нараджэння. Іх жыццю нічога не пагражае.

Матч "Віцебск" - БАТЭ праходзіў у рамках тура чэмпіянату краіны па футболе. Гульня скончылася сенсацыйнай перамогай паўночнікаў з лікам 1:0. Вырашальны гол быў забіты на 90-й хвіліне.