У другім кваліфікацыйным раўндзе футбольнай Лігі Еўропы гулялі два беларускія "Дынама"

13 июля 2017

Сёння ў другім кваліфікацыйным раўндзе футбольнай Лігі Еўропы гулялі два беларускія "Дынама".

Мінскае першы матч этапу праводзіла ў Македоніі супраць клуба "Работнічкі". Лік на 53-яй хвіліне сустрэчы адкрыў Уладзімір Хвашчынскі. У канцоўцы гаспадары засталіся ў меншасці, але здолелі зраўняць лік пасля ўдару з пенальці, нічыя 1:1.

"Дынама" брэсцкае гуляла ў Аўстрыі супраць "Альтаха". Гэта сустрэча завяршылася літаральна 20 хвілін таму. Беларусы ўступалі, 0:1, аднак знайшлі сілы адыграцца. Павел Сядзько - 1:1. Сустрэчы ў адказ каманды правядуць праз тыдзень, 20 ліпеня, у Беларусі.