Дзевяць хакеістаў "Дынама-Мінск" выкліканы ў нацыянальную зборную

5 ноября 2019
Андрэй Касціцын стаў дзявятым гульцом мінскага "Дынама", выкліканым у нацыянальную каманду. Першы ў сезоне вучэбна-трэніровачны збор пад кіраўніцтвам Міхаіла Захарава стартаваў учора. У размяшчэнні ўжо 21 хакеіст. Яшчэ трое  (Мікалай Стасенка з "Віцязя", Андрэй Бялевіч з "Тарпеда" і мінскі дынамавец Дзмітрый Знахаранка) далучацца заўтра. 

І ўжо заўтра каманда адправіцца на Турнір чатырох нацый у Латвію. З 7  па 9 лістапада беларусы па чарзе сустрэнуцца з французамі, славенцамі і латышамі.