Галоўны трэнер гандбольнага мінскага Дынама падвёў вынік гульні

11 октября 2013

Упэўненая гульня ў абароне і некалькі сур'ёзных тактычных памылак у атацы. Галоўны трэнер гандбольнага мінскага Дынама Барыс Дзеніч падвёў вынік гульні сваёй каманды ў матчы групавога этапу Лігі чэмпіёнаў. На сваёй пляцоўцы бела-блакітныя з лікам 27:20 перайгралі Вакер і ўзначалілі турнірную табліцу групы С.


Наступны паядынак у Лізе чэмпіёнаў Дынама правядзе на выездзе - 23 лістапада супраць Барселоны.