Дар'я Домрачава працягвае барацьбу за галоўны біятлонны трафей

21 марта 2015

Два крокі да Вялікага хрустальнага глобуса. Дар'я Домрачава працягвае барацьбу за галоўны біятлонны трафей. Напярэдадні на заключным этапе Кубка свету ў Ханты-Мансійску беларуска заняла трэцяе месца ў спрынце. Перамагла яе галоўная канкурэнтка Кайса Макарайнен. У агульным заліку Домрачава апярэджвае фінку на 9 ачкоў. Сёння пройдзе гонка праследавання. Пачатак прамой трансляцыі на "Беларусь 2" у 15:55.