700 прафесійных лыжнікаў і аматараў напярэдадні выйшлі на "Гомельскую лыжню"

4 марта 2018

700 прафесійных лыжнікаў і аматараў зімовых забаў напярэдадні выйшлі на "Гомельскую лыжню".

Для спаборніцтваў разбілі дзве трасы. Спартыўныя баталіі праходзілі ў трох узроставых групах. Самая салідная - ад 50-ці і старэй. Дарэчы, па словах арганізатараў, менавіта ў ёй найбольш адданыя здароваму ладу жыцця ўдзельнікі.

Тым, хто не моцны ў лыжным спорце, прапанавалі згуляць у снежны хакей або дасягнуць фінішу подскакам у мяшку.