Дар'я Домрачава - прыклад спартыўнай высакароднасці

10 мая 2018

Узнагароду чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка атрымала ад Міжнароднага саюза біятланістаў па выніках галасавання спартсменаў, што выступалі на Кубку свету. Іх уразіў учынак беларускі ў гонцы праследавання на этапе ў Антхольцы. Перад фінішам Домрачава выпадкова наступіла на палку італьянкі, і Вірэр прыйшлося бегчы з адной. Дар'я не стала яе абганяць і заняла трэцяе месца.