Дар'я Домрачава і Уле Эйнар Б’ёрндален будуць трэніраваць біятланістаў Кітая

12 сентября 2019

Уле Эйнар Б’ёрндален узначаліў зборную Кітая па біятлоне, а Дар'я Домрачава будзе кіраваць жаночай часткай  каманды. Аб гэтым чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка паведаміла ў сваім "Інстаграме". "Вядома, мы шчаслівыя выкарыстаць гэты шанц і развіваць наш любімы від спорту ва ўсім свеце, а таксама ў краінах, дзе зімовыя віды маюць высокі патэнцыял для развіцця", - напісала Домрачава.