Чэмпіянат свету па пажарна-выратавальным спорце ва Узбекістане - беларусы ў ліку фаварытаў

1 октября 2022
1 кастрычніка раніцай ва Узбекістане стартаваў чэмпіянат свету па пажарна-выратавальным спорце. Беларуская зборная - адна з фаварытаў першынства: штогод ратавальнікі нашай краіны вяртаюцца з прызавымі месцамі. 

Камплекты ўзнагарод разгуляюць у найбліжэйшыя 5 дзён. Першае выпрабаванне для ратавальнікаў - уздым па штурмавой лесвіцы на паверхі навучальнай вежы. Жаночы нарматыў - падняцца на другі паверх з 8-кілаграмовай лесвіцай-штурмоўкай. Ужо вядома, што беларуска  Ірына Ванюк возьме ўдзел у фінальным забегу па гэтай дысцыпліне.