Чэмпіянат свету па муай-тай у Мінску пройдзе з 3 па 12 мая

16 марта 2017

Чэмпіянат свету па муай-тай у Мінску, які пройдзе з 3 па 12 мая, збярэ лепшых прадстаўнікоў аднаго з самых папулярных відаў адзінаборстваў з усяго свету і пройдзе пад пільнай увагай Міжнароднага алімпійскага камітэта. У канцы мінулага года гэты від спорту МАК прызнаў і ўключыў яго ў спіс прэтэндэнтаў у алімпійскую праграму. Для беларусаў стартаваў завяршальны этап падрыхтоўкі на статусны дамашні турнір. Менавіта па выніках чэмпіянату Беларусі, які прадоўжыцца да нядзелі, будзе названы склад, які і выступіць на сусветным турніры ў Мінску. Арыенціровачная квота для нашай краіны - каля 30 спартсменаў.

Тым часам Беларуская федэрацыя кікбоксінга і тайландскага бокса падвяла вынікі за мінулы год. Лепшым спартсменам стаў Дзмітрый Валент. Лепшай спартсменкай - Алёна Ляшкевіч.