Чэмпіянат Беларусі па футболе. Другі тур. "Дынама-Брэст" - БАТЭ

20 марта 2021
"Дынама-Брэст" - БАТЭ. Цэнтральны матч другога тура чэмпіянату Беларусі па футболе не прапусціце сёння. Абодва клубы здабылі ўпэўненыя перамогі на старце і пакуль ідуць без прапушчаных мячоў. На чыім баку поспех будзе сёння ў Брэсце, даведаемся з прамой трансляцыі на тэлеканале "Беларусь 5". 

Стартавы свісток у гэтым супрацьстаянні прагучыць у 18 гадзін, а ў 20:00 таксама на спартыўным канале вашай увазе матч на сталічным стадыёне па вуліцы Маякоўскага паміж "Мінскам" і яшчэ адным брэсцкім калектывам - "Рухам". У праграме гульнявога дня яшчэ дзве сустрэчы. "Энергетык-БДУ" ў сталіцы пазмагаецца з дзеючым чэмпіёнам - "Шахцёрам", а "Віцебск" прыме мінскае "Дынама". Завершыцца другі тур заўтра.