У Чашніцкiм раёне ўведзена ў строй другая чарга комплексу па гадоўлі свіней элітных парод

19 июля 2019
Стаўку ў гарантаванні харчовай бяспекі Беларусь робіць і на жывёлагадоўлю. Так, у вёсцы Шаўкоўшчына Чашніцкага раёна ўведзена ў строй другая  чарга комплексу па гадоўлі свіней элітных парод дацкай і галандскай селекцыі. Адметна, што новы інвестыцыйны праект вырас на месцы старой фермы. Яе мадэрнізавалі, паставілі сучаснае абсталяванне. Зараз тут утрымліваюцца 16 тысяч свіней. За год на гэтай пляцоўцы плануюць атрымліваць каля  4 тысяч тон мяса. 

Рабочыя месцы захавалі для ўсіх работнікаў старой фермы. У асноўным гэта жыхары найбліжэйшых вёсак. Персанал прайшоў навучанне на аналагічным свінакомплексе.