У Манголіі чакаюць з візітам Прэзідэнта Беларусі

16 марта 2024

У Манголіі чакаюць з візітам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку. Гэта заявіў лідар Манголіі на сустрэчы з беларускім міністрам замежных спраў Сяргеем Алейнікам ва Улан-Батары.

Бакі пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у далейшым паступальным развіцці супрацоўніцтва ва ўсіх сферах на аснове сяброўства і ўзаемнай выгады. Сяргей Алейник таксама правёў перамовы з намеснікам прэм'ер-міністра Манголіі Сайнбуянгійнам Амарсайханам, кіраўнікамі шэрагу міністэрстваў. Акрамя таго беларуская дэлегацыя наведала некалькі вытворчых аб'ектаў.

Падчас візіту было адзначана, што ў Агенцтве па надзвычайных сітуацыях Манголіі даўно стаіць на баявым дзяжурстве беларуская спецтэхніка. З яе дапамогай ужо выратавана больш як 1,3 тыс. жыццяў і не дапушчана маёмаснай шкоды на суму звыш 20 млн долараў.