Зборная Беларусі ў рамках кваліфікацыі да чэмпіянату Еўропы прымае Люксембург

8 сентября 2015

А зараз пра футбол. Сёння гуляе галоўная каманда краіны - зборная Беларусі ў рамках кваліфікацыі да чэмпіянату Еўропы прымае Люксембург. Да гульні ў Барысаве засталося менш за паўгадзіны. На жаль, нашы страцілі ўсе шанцы на паездку ў Францыю, на фінальную частку турніру. Каманда вельмі перажывае за паражэнне ва Украіне некалькі дзён таму - на зборную абрынулася справядлівая крытыка за дрэнную гульню. Сёння адыходзіць ужо няма куды. Сапернік цалкам па сілах, ды і перамога патрэбна любой цаной. 

На прамой сувязі са студыяй знаходзіцца каментатар Аляксандр Цвячкоўскі - яму сёння весці рэпартаж (відэа).