Будзем гуляць першым нумарам

31 августа 2017

Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе Ігар Крывушэнка перад матчам кваліфікацыі на чэмпіянат свету супраць Люксембурга адзначае, што будзе рабіць акцэнт на атакуючых дзеяннях сваёй каманды. Напярэдадні нашы футбалісты правялі першую трэніроўку на арэне “Жазі Бартэл”. Са складам Ігар Крывушэнка ўжо вызначыўся, пытанні выклікаюць дзве-тры пазіцыі. 

Матч Люксембург - Беларусь у прамым эфіры пакажа тэлеканал "Беларусь 2". Пачатак трансляцыі ў 21:40.