Брэсцкае "Дынама" ледзь не прайграла Клецку ў матчы 1/16 фіналу Кубка Беларусі па футболе

30 июля 2018

Клуб з другой лігі вёў у дадатковы час з лікам 2:1, але Бабава на 121-й хвіліне сустрэчы здолеў лік зраўняць. Дзеючыя ўладальнікі трафея вырвалі перамогу толькі ў серыі пенальці. З іншых вынікаў адзначым перамогу салігорскага "Шахцёра" над камандай "Чысць" з лікам 11:0.