Бразілія - Бельгія. Прамую трансляцыю вядзе тэлеканал "Беларусь 5"

6 июля 2018

Зборная Францыі - першы паўфіналіст чэмпіянату свету па футболе. Трохкаляровыя былі мацнейшыя за Уругвай - 2:0. Букмекеры пасля выхаду ў паўфінал зрабілі французаў галоўнымі фаварытамі мундыяля.

На другую пазіцыю ў гэтым спісе апусціліся бразільцы. Але толькі таму, што яны пакуль яшчэ ў 1/2 фіналу не прабіліся. Хто складзе пару Францыі - вырашаецца ў гэтыя хвіліны. Бразілія, якая выйгравала чэмпіянат свету 5 разоў, сустракаецца з Бельгіяй. На 13-й хвіліне даволі нечакана павялі еўрапейцы, мяч у свае вароты адправіў Фернандыньа, на 31-й хвіліне Кевін Дэ Брэйне павялічыў перавагу бельгійцаў - 2:0. Прамую трансляцыю вядзе тэлеканал "Беларусь 5".