Незвычайны лячэбны груз затрымалі ў пункце пропуску "Казловічы"

6 ноября 2016

Незвычайны лячэбны груз затрымалі супрацоўнікі Брэсцкай мытні ў пункце пропуску "Казловічы". Корань імбіра накіроўваўся з тэрыторыі Еўрасаюза ў Беларусь. Аднак перавозчык падаў дакументы з несапраўднымі звесткамі аб тавары - кошт быў заніжаны. 17 тон карысных клубняў бразільскай селекцыі канфіскаваныя і перамешчаныя ў спецыяльныя халадзільнікі.

Сяргей Селівонец, намеснік начальніка Брэсцкай мытні: "Пры праверцы дакументаў і звестак было высветлена, што кошт тавару заніжаны ў тры разы ў параўнанні з рэальным. Зараз груз канфіскаваны і размешчаны на складзе часовага захоўвання. Праводзіцца праверка".

Кошт тавару папярэдне ацэнены ў 100 тысяч беларускіх рублёў.