Барысаўскі БАТЭ зноў чэмпіён

14 октября 2016

13-ы раз у гісторыі і 11-ы запар. Барысаўскі БАТЭ святкуе чарговае чэмпіёнства ў першынстве Беларусі.

Трафей клуб заваяваў за 5 тураў да фінішу пасля мінімальнай перамогі над "Гранітам". Адзіны мяч правёў Мікалай Сігневіч на 87-й хвіліне. Дарэчы, у канцы першага тайма Міхаіл Гардзяйчук не рэалізаваў пенальці.

Аляксандр Ермаковіч, галоўны трэнер ФК БАТЭ, Барысаў: "Хлопцы паказалі характар. Не зусім удала складвалася гульня. Не забілі пенальці, у сапернікаў быў шэраг добрых контратак - былі магчымасці забіць. Але, на шчасце, сёння наканавана было нам выйграць і, вядома, мы рады і задаволены".

Такім чынам, у наступным годзе БАТЭ зноў прадставіць Беларусь у Лізе чэмпіёнаў - самым прэстыжным клубным турніры кантынента. У гэтым розыгрышы, нагадаем, барысаўчане не змаглі пераадолець кваліфікацыю ў Еўракубках.