Барацьба за медалі Каляднага турніру на "Чыжоўка-Арэне"

7 января 2018

Ужо вядомыя бронзавыя прызёры. Гэта каманда Чэхіі. Супрацьстаянне з дружынай Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў завяршылася упэўненай некалькі хвілін таму вікторыяй еўрапейцаў 11: 2. Адзначым, у мінулым годзе трэцяе месца на спаборніцтвах засталося за зборнай ААЭ.

Галоўны матч турніру пачнецца ў 18 гадзін. Каманда Прэзідэнта Беларусі сустрэнецца з хакеістамі з Расіі. У прамым эфіры супрацьстаянне пакажа "Беларусь 5". А ў гэтыя хвіліны на малой "Чыжоўка-Арэне" праходзіць вырашальны матч "Залатой шайбы" ў старэйшай узроставай групе, дзе за перамогу змагаюцца каманды "Грыфоны" і "Мядзведзь" Гэты матч "Беларусь 5" пакажа ў запісе, пачатак у 16:35.