У праваслаўных працягваюцца Каляды

9 января 2019

У народнай традыцыі дагэтуль існуе абрад калядавання. У вясёлай кампаніі - самыя розныя персанажы. Людзі верылі,   калі калядоўшчыкі зазірнулі ў дом, значыць год будзе напоўнены радаснымі падзеямі. У аграгарадку Блізніца Полацкага раёна народныя традыцыі беражэ творчы калектыў "Блізнянка". Танцаваць   лявоніху і гуляць у падушачку вучаць усіх ахвотнікаў.

Таксама на Каляды ў некаторых рэгіёнах Беларусі прынята жаніць Цярэшку. Маляўнічае дзеянне суправаджаецца песнямі і танцамі.