Вялікае свята на абноўленым стадыёне "Дынама" працягваецца

22 июня 2018

Эстафету футбольнай сустрэчы падхоплівае лёгкая атлетыка. Праз некалькі хвілін пачнецца матчавая сустрэча паміж зборнымі Беларусі, балканскіх краін, Прыбалтыкі і Украіны. На правах гаспадароў барацьбу за перамогу вядуць зоркі беларускай лёгкай атлетыкі - Аліна Талай, Таццяна Халадовіч, Дзмітрый Набокаў. Балельшчыкі змогуць убачыць і вяртанне легендарнага Івана Ціхана. Ён выйдзе ў сектар упершыню пасля Алімпіяды ў Рыа-дэ-Жанэйра. Матчавую сустрэчу пакажа тэлеканал "Беларусь 5" у 23:25.