Вялікая лёгкая атлетыка вярнулася на стадыён "Дынама"

22 июня 2018

Гістарычную сустрэчу зборных Беларусі, балканскіх краін, Прыбалтыкі і Украіны прымае адкрыты напярэдадні стадыён. Яркае шоу ўбачылі гледачы і сёння. Але галоўнымі героямі сталі, вядома ж, спартсмены. Падтрымка поўнымі трыбунамі была забяспечана. Спадзяёмся, гэта надало ім дадатковых сіл. Ці ёсць новыя рэкорды? Даведаемся прама зараз.

На стадыёне працуе наш карэспандэнт Андрэй Казлоў (прамое ўключэнне). У Мінску змяркаецца, але дзякуючы гэтаму мы можам убачыць на справе падсвет арэны, што робіць спаборніцтвы яшчэ больш відовішчнымі. Матчавая сустрэча паміж камандамі Беларусі, Украіны, прыбалтыйскіх і балканскіх дзяржаў набліжаецца да завяршэння, аднак відовішчныя выступленні наперадзе.

І адразу да вынікаў, бо спаборніцтвы ў сваім піку. Святлана Кудзеліч перамагла ў бегу на 3 000 метраў з перашкодамі. Валерый Ізотаў стаў трэцім у кіданні кап’я. Дар'я Барысевіч лепшая ў бегу на 800 метраў. А Анастасія Мірончык-Іванова не толькі перамагае ў скачках у даўжыню, але і выконвае нарматыў на найбліжэйшы чэмпіянат Еўропы. Прапаную паглядзець і кадры цырымоніі ўзнагароджвання.

Мы сочым за Алінай Талай, якая ў гэтым сезоне ўзяла на сябе і функцыю персанальнага трэнера, і ўжо ўстанавіла новы рэкорд Беларусі, які трымаўся шмат гадоў. На сектары гонар краіны адстойвае ў гэтыя хвіліны сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра Іван Ціхан. У праграме спаборніцтваў яшчэ эстафета чатыры па 100 метраў.

А зараз побач са мной Таццяна Халадовіч. Адзначу, што вынікі міжнароднага матча па лёгкай атлетыцы ў праграме "Дзень спорту" пасля "Панарамы" з Аляксандрам Ярмашам. А мая калега Крысціна Камыш рыхтуе атмасферны сюжэт пра такія гістарычныя спаборніцтвы ў ранішні выпуск навін на "Беларусь 1".