Затрыманы па падазрэнні ў незаконным абароце наркотыкаў

29 сентября 2017

Двое грамадзян Украіны затрыманы ў Мінску па падазрэнні ў незаконным абароце наркотыкаў. Паводле інфармацыі міліцыі, замежныя жыхары прыбылі ў Беларусь некалькі тыдняў таму. Аднаго затрымалі на месцы злачынства, ён абсталяваў тайнік з закладкай. Канфіскаваны 15 пакетаў з псіхатропамі. І ў той самы дзень быў затрыманы яшчэ адзін дылер - украінец. У арандаванай кватэры канфіскавана паўкілаграма псіхаактыўных рэчываў. Частка ўжо была расфасаваная.

Зрэшты, гэта не адзіная аперацыя наркакантролю за апошнія дні. Напярэдадні быў затрыманы мінчанін з кілаграмам марыхуаны.

Падчас вобыску ў падазронага, акрамя марыхуаны, таксама выяўлены прыстасаванні для яе расфасоўкі. Раней дылер ужо прыцягваўся да адказнасці, адказаць перад законам давядзецца і цяпер.