Хварэем за нашых і спадзяёмся на перамогу

22 мая 2014

Хто выйдзе ў паўфінал, стане вядома зусім хутка.


Сёння, хочацца верыць, зноў удасца сарваць голас усёй краіне. У 9 вечара зноў адзіным хорам будзем скандзіраваць Наперад, Беларусь!. На чэмпіянаце свету пачынаюцца гульні на вылет. Так ці ўдасца нашай зборнай паўтарыць алімпійскі Солт-Лейк-Сіці? Тады каманда Беларусі ў чвэрцьфінале перайграла шведаў.


У паўфінале сапернікам пераможца пары Беларусь - Швецыя стане лепшы ў матчы Расія - Францыя - гэта гульня пачнецца ў 17 гадзін. Стартуе жа накаўт-раўнд дуэллю ЗША - Чэхія сёння ў 16.00 на Чыжоўка-Арэне, затым тут памераюцца сіламі канадцы і фіны - у 8 вечара.


Прамыя трансляцыі ўсіх матчаў чэмпіянату свету вядуць тэлеканалы Беларусь 2 і Беларусь 5, пачатак гульні беларусаў у 20 гадзін 55 хвілін.