"БНТУ-БелАЗ" - уладальнік Кубка Беларусі па гандболе сярод жаночых каманд

19 мая 2018

Учора ўвечар каманда Канстанціна Шараварава ўпэўнена перайграла "Гомель" у спарткомплексе "Уручча" 30:27. Такім чынам, сталічны клуб аформіў залаты дубль. Трэцяе месца ў Кубку заваявала "Віцяблянка", перайграўшы "Гараднічанку" 33:30.