Білеты на матчы алімпійскай кваліфікацыі хакейнай зборнай Беларусі хутка ў продажы

28 марта 2016

Білеты на матчы алімпійскай кваліфікацыі хакейнай зборнай Беларусі паступяць у продаж у найбліжэйшы чацвер. Вядомы і расклад. Першага верасня наша каманда згуляе з Даніяй. На наступны дзень паядынак супраць Польшчы. Чацвёртага верасня заключная сустрэча са Славеніяй. Усе гульні пройдуць на "Мінск-Арэне". Пуцёўку ў Пхёнчхан атрымае толькі адна каманда.