Зіма ў Беларусі пачне ўступаць у свае правы ўжо ў гэтыя выхадныя

24 ноября 2023

Услед за снежным надвор'ем у Беларусь прыйдзе мароз і галалёдзіца. У зімовай танальнасці пройдуць у краіне заключныя выхадныя восені. Паніжэнне тэмпературы пачнецца з суботы. Уначы максімум 9 марозу, днём тэмпературныя кантрасты складуць ад слабога плюса да мінус чатырох. На суботу аб'яўлены і аранжавы ўзровень небяспекі з-за галалёдзіцы. Ва ўсіх рэгіёнах краіны на дарогах будзе слізка.

Няўстойлівае надвор'е захаваецца і ў пачатку наступнага тыдня. Не абыдзецца без снегу, галалёдзіцы і парывістага ветру.