БГК iмя Мяшкова 10-ы раз стаў чэмпіёнам краіны

25 мая 2018

Учора ў Брэсце, дзе мясцовы БГК 10-ы раз стаў чэмпіёнам краіны, абгуляўшы СКА, назвалі лепшых гульцоў першынства. Лепшым галкіперам стаў варатар "армейцаў" Вячаслаў Салдаценка, таксама са сталічных у сімвалічнай зборнай левы паўсярэдні Уладзіслаў Кулеш, астатнія гульцы - з БГК: левы крайні Андрэй Юрынок, разыгрываючы Дзмітрый Нікуленкаў, правы паўсярэдні Сяргей Шыловіч, а правы крайні - Дзяніс Руценка.